Праваслаўны святар пра выбары: Міру і спакою не будзе без праўды і справядлівасці


Георгій Рой.
Фота: facebook.com/andreipugach

Настаяцель праваслаўнага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору ў Горадні Георгій Рой звярнуўся да прыхаджанаў з нагоды прэзідэнцкіх выбараў. Відэа апублікаваў сайт сабору.

«Шмат перажыванняў у кожнага з нас, каб былі мір і спакой у нашай краіне. А міру і спакою можна дасягнуць толькі тады, калі ёсць справядлівасць. Калі парушаецца прынцып справядлівасці ў грамадстве, тады ўзнікаюць розныя супярэчнасці, якія правакуюць самыя негатыўныя наступствы. Калі парушаецца прынцып праўды – гэта таксама тое, што правакуе людзей на рэзкія крокі, рэзкія думкі, рэзкія словы», – сказаў святар.

Ён заклікаў вернікаў шчыра і самааддана маліцца гэты тыдзень за Беларусь і за захаванне краіны ў міры, каб праблемы вырашаліся не з дапамогай тэрорe, а ў працэсе дыялогу.

Георгій Рой нагадаў, што, паводле Бібліі, бацькам хлусні ёсць д’ябал і заклікаў вернікаў ніколі не далучацца да яе, «дзе б яна ні праяўлялася».

Hавiны
Мітрапаліт Кандрусевіч: Выбары, якія перад намі, павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі
2020.07.02 15:07

2 ліпеня ў Будславе падчас святой імшы каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што будучыя прэзідэнцкія выбары павінныя быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў