Праваслаўная царква атрымала папярэджанне ад уладаў


Беларуская праваслаўная царква атрымала папярэджанне ад упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў. Адпаведны дакумент у сваім блогу выклаў расейскі публіцыст і блогер протадыякан Андрэй Кураеў.

Протадыякан Андрэй Кураеў апублікаваў у сваім блогу ліст мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веньяміна архіепіскапу Гарадзенскаму і Ваўкавыскаму Арцемію. У лісце сказана, што ўпаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў вынес папярэджанне Беларускай праваслаўнай царкве.

Фота: diak-kuraev.livejournal

Папярэджанне з боку ўладаў царква атрымала яшчэ 27 лістапада. Але якія прэтэнзіі ўладаў і што стала падставаю для папярэджанне – у лісце не адзначаецца. Кіраўнік праваслаўнай царквы нагадвае архіепіскапу, што «ў тэксце атрыманага папярэджання ўказваецца на няўхільны абавязак рэлігійных арганізацыяў выконваць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе іх дзейнасць».

Мітрапаліт Веньямін просіць архіепіскапа Арцемія забяспечыць у даручанай яму дыяцэзіі захаванне беларускага заканадаўства, а таксама «рашэнняў і пазіцыі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы».

Падчас жнівеньскага гвалту сілавікоў, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій выступіў з асуджэннем гвалту ў краіне.

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў