Правакацыя ў Менску: на аўце жонкі Шумчанкі невядомыя напісалі «ЛНР сіла» (Абноўлена)


Анатоль Шумчанка пра правакацыю прыхільнікаў ЛНР

Старшыня абʼяднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка распавёў пра правакацыю супраць сваёй сямʼі.

Вось што лідар прадпрымальнікаў напісаў у сваім «Фэйсбуку»:

«Сепаратысты з Данбасу ў Менску!

Палітычная акцыя, правакацыйнага характару, у дачыненні да маёй сямʼі здзейсненая сёння. Раніцай патэлефанавалі суседзі і сказалі, што на аўто маёй жонкі надпіс фарбай. Напісалі наступныя словы: «ЛНР СІЛА». Таксама пад шчоткі лабавога шкла паклалі копіі долараў!

Відавочна, што дзейнічае арганізаваная група асобаў, палітычна матываваная, якая пачынае займацца падобнымі справамі. Сёння фарбай размалявалі, заўтра яшчэ што зробяць.

Відавочна, што гэта адказ на маю пазіцыю па Украіне, якую лічу цэлай і непадзельнай дзяржавай!

Выклікаў міліцыю!»

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў