Крыніца «Белсату»: улады рыхтуюць узброеную правакацыю з выкарыстаннем памежнікаў


Крыніцам belsat.eu у памежных войсках у Берасці паступіла інфармацыя, што іх частку рыхтуюць падымаць па баявой трывозе ў сувязі з нібыта ўзброеным нападам невядомых груповак.

«Галоўны сэнсе правакацыі ў тым, што ім раздадуць зброю і скажуць адбіваць атаку. Жаўнерам сказалі, што правакацыя рыхтуецца на 14 жніўня, дзень афіцыйнага абвяшчэння вынікаў выбараў», – паведаміла крыніца belsat.eu.

Вайсковец папярэджвае: каб пазбегчы правакацыяў, трэба папярэдзіць усіх тэрміновых салдатаў, іхных сваякоў і дзейных вайскоўцаў не страляць, барыкадавацца ў частках і не выконваюць загадаў, якія б пагрозы ад вышэйшага афіцэрскага складу не паступалі.

«У выпадку правакацыі паводле тыпу ўзброенага нападу на вайсковую частку ні ў якім разе не адкрываць агонь у адказ. Гэта будзе спускавым кручком для сілавікоў для адкрыцця агню па мірных пратэстах».

belsat.eu

Стужка навінаў