Правакацыя і бойка ў Курапатах


Падчас усталявання новых крыжоў, замест старых, актывісты, якія працавалі ў Курапатах, сутыкнуліся з супрацьдзеяннем невядомых асобаў. Пазней да месца канфлікту прыбылі чыноўнікі, якія прадставіліся супрацоўнікамі міністэрства культуры.

Талаку на Курапатах зладзіў Зміцер Дашкевіч. Актывіст разам з сябрамі планаваў замяніць старыя крыжы на новыя. Але падчас працаў да талакоўцаў падышоў невядомы малады чалавек, які прадставіўся як грамадзянін і пачаў патрабаваць ад актывістаў прадставіць яму дакументы, паводле якіх яны вядуць тут працы. Пры гэтым «мінак» стаў на новыя крыжы, што ляжалі на зямлі. Пасля таго, як адзін з талакоўцаў яго адпіхнуў з крыжоў, невядомы ўдарыў актывісты па твары. Зміцер Дашкевіч пасля гэтага распачаў весці прамую трансляцыю ў інтэрнэце.

Праз некаторы час пасля гэтага на месца прыбылі чыноўнікі. З’явіліся асобы ў цывільным, якія пачалі весці відэазапіс.

Чыноўнікі пагражалі, што складуць на прысутных на Курапатах пратаколы. Паводле дзяржслужбоўцаў, для таго, каб праводзіць працы ў ахоўнай зоне, неабходна атрымаць дазвол з Мінкульту.

ВІДЭА
Фінансавая міліцыя прыйшла з праверкаю на фірму Дашкевіча ў дзень, калі ён вёз крыжы ў Курапаты
2018.06.29 17:32

У сваю чаргу Зміцер Дашкевіч запатрабаваў ад чыноўнікаў патлумачыць, чаму дзяржава а таксама чыноўнікі кажуць пра заклапочанасць і парушэнні актывістаў, але адначасова з гэтым не кантралююць парадак у ахоўнай зоне. Са словаў актывіста, цягам апошніх месяцаў у Курапатах сабралася шмат смецця. Але ніхто не дбае тут пра парадак, акрамя актывістаў.

Аб’ектыў
30 гадоў таму пачалося змаганне за Курапаты
2018.06.19 21:40

Агулам талакоўцы плануюць паставіць у Курапатах 70 новых крыжоў. Цяпер ва ўрочышча яны прывезлі 20 новых крыжоў, усталяванне якіх вядзецца з боку заслаўскай вуліцы ўбок кальцавой дарогі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў