Правадніцы пасажырскага цягніка ўвезлі ў Беларусь 180 л кантрабанднага каньяку і гарэлкі


У Баранавічах міліцыянты сканфіскавалі ў пасажырскім цягніку 265 бутэлек алкагольных напояў.

Нелегальны тавар без беларускіх акцызных марак перавозілі ў трох вагонах цягніка Караганда–Баранавічы, які прыбыў раніцай 12 снежня на станцыю Баранавічы-Палескія. Агульная сума кантрабанды складае каля 50 млн рублёў.

На трох правадніц, жыхарак Баранавічаў, складзены пратаколы на падставе ч. 2 арт. 12.27 КаАП (перасоўванне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне  фізічнай асобай, якая не зʼяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш пяці літраў алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі РБ).

Калі іх віну дакажуць, правадніцам пагражае штраф да 100 базавых велічынь (18 млн. рублёў) з канфіскацыяй кантрабанднага алкаголю.

ДР, belsat.eu паводле belapan.com

Стужка навінаў