Праваахоўнікі мяняюць прафесію: на Гарадзеншчыне пяць міліцыянтаў узялі адпачынкі, каб папрацаваць камбайнерамі на ўборцы ўраджаю


Пяць міліцыянтаў з Гарадзенскай вобласці ўзялі адпачынкі для працы на ўборачнай. Супрацоўнікі ўнутраных спраў на перыяд уборкі ўладкаваліся працаваць кіроўцамі і камбайнерамі.

Пра гэта распавёў начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі, піша БелТА.

Сіняўскі не ўдакладніў, была гэта ўласная ініцыятыва супрацоўнікаў міліцыі ці загад кіраўніцтва.

«Галоўная задача міліцыі цяпер – забеспячэнне правядзення ўборачнай кампаніі, спыненне фактаў безгаспадарчасці і крадзяжоў, абарона эканамічнай бяспекі дзяржавы. З пачатку ўборачнай кампаніі мабільныя міліцэйскія групы праводзяць рэйды па сельгаспрадпрыемствам рэгіёну. Нягледзячы на ​​тое, што падчас уборкі мабілізуюцца ўсе сілы і сродкі, некаторыя кіраўнікі ігнаруюць элементарныя патрабаванні па забеспячэнні захаванасці дарагой маёмасці, кідаюць разабраную і неэксплутаваныя тэхніку, у выглядзе металалому пакідаюць вузлы і агрэгаты, якія яшчэ могуць быць выкарыстаны», – адзначыў Вадзім Сіняўскі.

Як паведамлялася раней, з 27 ліпеня па 10 верасня МУС Беларусі будзе сачыць за якасным правядзеннем уборачнай кампаніі і перадухіленнем крадзяжоў збожжа і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый.

 

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў