Праваахоўнікі Беларусі і Ізраілю раскрылі схему гандлю людзьмі


Беларускія праваахоўнікі сумесна з ізраільскімі калегамі перадухілі вываз дзяўчын у мэтах занятку прастытуцыяй у Ізраіль. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.

Паводле звестак СК, з чэрвеня 2017 па ліпень 2018 году ў Менску і Вілейцы мужчына шукаў малазабяспечаных дзяўчат праз сайты знаёмстваў. Далей ён прапаноўваў ім на сістэматычнай аснове аказваць за матэрыяльную ўзнагароду паслугі сексуальнага характару на тэрыторыі Ізраілю.

Пасля згоды дзяўчат на выезд з краіны мужчына афармляў для іх запрашэнні, набываў праз іншых асоб на тэрыторыі Ізраілю авіябілеты да месца прызначэння, інструктаваў, як прайсці кантроль у аэрапорце Тэль-Авіва, каб не выклікаць падазрэнняў. Пасля гэтага ён атрымліваў матэрыяльную ўзнагароду ад канчатковага бенефіцыяру.

Па прыбыцці дзяўчат у Тэль-Авіў, іх сустракалі ў аэрапорце, адвозілі і размяшчалі ў здымных кватэрах. Усяго было ўстаноўлена 7 дзяўчат.

Таксама паліцыя Ізраіля ўстанавіла асобы яшчэ трох грамадзян Ізраілю, якія дапамагалі ў ажыццяўленні незаконнай дзейнасці. Затрыманне тых траіх у Ізраілі і 58-гадовага мужчыны, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, сілавікі двух краінаў праводзілася адначасова.

КА belsat.eu

Стужка навінаў