Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць Сяргея Сацука


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі апублікавалі сумесную заяву ў сувязі з крымінальным пераследам галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука.

Праваабаронцы нагадваюць, што 25 сакавіка Сяргей Сацук быў затрыманы, а 26 сакавіка яму была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Падставай для крымінальнага пераследу стала нібыта атрыманне Сацуком больш за год таму грошай за падрыхтоўку і размяшчэнне на інтэрнэт-рэсурсе «Ежедневник» артыкула аб карупцыі ў медычнай сферы. Гэтыя грошы следства лічыць хабарам.

У заяве праваабаронцаў адзначаецца, што Сяргей Сацук вядомы як журналіст і рэдактар, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Адным з яго гучных расследаванняў была серыя публікацый аб карупцыі ў сістэме аховы здароўя Беларусі. Праз сваю журналісцкую дзейнасць ён атрымліваў пагрозы, у тым ліку пагрозы крымінальнага пераследу. Аднак Сяргей Сацук не спрабаваў змяніць месца жыхарства або схавацца.

«Затрыманне ў ходзе папярэдняга следства па крымінальнай справе і ўзяцце пад варту чалавека, які не хаваўся на працягу доўгага часу, з улікам стану яго здароўя і здароўя яго родных, выглядаюць непрапарцыйнымі і відавочна празмернымі мерамі. Гэта можа сведчыць аб наяўнасці палітычнага матыву ў пераследзе журналіста, накіраванага на прымус да спынення або змены характару яго дзейнасці па распаўсюджванні інфармацыі аб карупцыі. Лічым неабходным неадкладна вызваліць Сяргея Сацука з-пад варты і прыняць усе меры па забеспячэнні яго працэсуальных правоў», – падкрэсліваецца ў заяве.

Hавiны
КДК распавёў, у чым вінавацяць Сяргея Сацука
2020.03.31 16:43

Заяву падпісалі прадстаўнікі наступных арганізацыяў: Беларуская асацыяцыя журналістаў, ПЦ «Вясна», «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», «Прававая ініцыятыва», ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права», «Цэнтр прававой трансфармацыі», таварыства «Ініцыятыва FORB», «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», «Беларускі ПЭН-цэнтр», установа «Human Constanta», Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава і «Беларускі дакументацыйны цэнтр».

Hавiны
Карупцыянеры, «інсайды», пагрозы. Усё, што вядома пра справу Сяргея Сацука
2020.03.26 16:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў