Праваабаронцы: у выніку расейскіх авіяналётаў у Сірыі загінулі 544 мірныя жыхары


Прынамсі 544 мірныя жыхары былі забітыя і больш за 2000 чалавек атрымалі раненні ў выніку наступу расейскіх вайскоўцаў і арміі Башара аль-Асада на тэрыторыю, падкантрольную сірыйскай апазіцыі. Пра гэта са спасылкай на праваабаронцаў піша Reuters.

Пачынаючы з 26 красавіка расейская авіяцыя падтрымлівае наступ войскаў Башара аль-Асада на правінцыю Ідліб і прылеглыя раёны правінцыі Хама.

Сірыйская сетка правоў чалавека (SNHR) сцвярджае: у выніку расейскіх авіяналётаў загінулі 544 мірныя жыхары, у тым ліку 130 дзяцей. Яшчэ 2117 чалавек атрымалі раненні.

«Расейскія вайскоўцы і іх сірыйскія саюзнікі наўмысна наносяць удары па мірным насельніцтве, падвяргаючы бамбаванням рэкордную колькасць медычных устаноў», – распавёў Reuters Фадэль Абдул Гані, старшыня SNHR.

У мінулым месяцы праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што расейскія і сірыйскія вайскоўцы ўжываюць падчас нападаў касетныя боепрыпасы і запальную зброю, наносячы ўдары па раёнах, дзе жывуць мірныя жыхары.

У Маскве і Дамаску зняпраўджваюць бамбаванне цывільнага насельніцтва.

Hавiны
Сірыйскія дэмакратычныя сілы абвясцілі пра поўную ваенную перамогу над «Ісламскай дзяржавай»
2019.03.23 09:42

КА belsat.eu

Стужка навінаў