Праваабаронцы расцанілі перапісванне дадзеных на Маршы студэнтаў як псіхалагічны ціск


На Маршы студэнтаў міліцыянты склалі пратаколы на чатырох актывістаў. Першасныя звесткі перапісалі яшчэ ў сямі ўдзельнікаў акцыі і ўсіх шасцярых назіральнікаў ад праваабарончых арганізацыяў. Усё гэта праваабаронцы расцэньваюць як псіхалагічны ціск на дэманстрантаў і назіральнікаў.

Супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на чатырох удзельнікаў студэнцкага маршу «Любоў і справядлівасць», які прайшоў 2 снежня ў цэнтры Менску. Такія вынікі сумеснага маніторынгу, праведзенага назіральнікамі Беларускага Хельсінскага камітэта і ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», падае БелаПАН са спасылкай на сайт «Вясны».

[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ2Q1WFg4a1hWMm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У прыватнасці, непасрэдна на акцыі былі складзены пратаколы на Яўгена Амялькова і Глеба Вайкуля. Звесткі яшчэ двух – актывістаў апазіцыі Максіма Вінярскага і Паўла Вінаградава – міліцыянты ўнеслі ў лісты пратаколаў, аднак да канца гэтыя дакументы падчас маршу яны не запоўнілі.

Акрамя таго, без складання пратаколаў праваахоўнікі перапісалі першасныя звесткі сямі ўдзельнікаў акцыі і ўсіх шасцярых назіральнікаў ад праваабарончых арганізацыяў. Усё гэта праваабаронцы расцэньваюць як псіхалагічны ціск на дэманстрантаў і назіральнікаў.

Усяго, паводле падлікаў маніторынгавай групы, у маршы ўдзельнічала да 90 чалавек (без журналістаў і міліцыянераў як у форме, так і ў цывільным).

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што практыка правядзення масавых мерапрыемстваў у Менску «істотна не мяняецца», у прыватнасці па-ранейшаму актуальная праблема «некамунікатыўнасці і цяжкасці ідэнтыфікацыі супрацоўнікаў міліцыі». Тым не менш той факт, што акцыя прайшла без затрыманняў і спроб міліцыі спыніць яе правядзенне, праваабаронцы ацанілі станоўча.

Прааналізаваўшы ўсе даныя, праваабаронцы рэкамендуюць міліцыянтам спыніць практыку адміністрацыйнага пераследу за арганізацыю і ўдзел у мірных сходах, а таксама ціску на назіральнікаў і ўдзельнікаў акцый. Таксама ім рэкамендавана ахоўваць грамадскі парадак падчас масавых мерапрыемстваў у форменным абмундзіраванні і з ідэнтыфікацыйнымі карткамі – бэйджамі або нагруднымі знакамі – і прызначаць каго-небудзь адказным за камунікацыю з медыямі, назіральнікамі і арганізатарамі масавага мерапрыемства.

2 снежня ў раёне сталічнай плошчы Незалежнасці прайшоў студэнцкі марш «Любоў і справядлівасць», арганізаваны рухам «Студэнты супраць». Сваёй акцыяй яны хацелі дабіцца ад кіраўніцтва ВНУ «адмены платных пераздачаў і адпрацовак», «спынення ціску на студэнтаў», «роспуску Асамблеі БДУ і стварэння новага органа студэнцкага самакіравання».

МЯ, паводле БелаПАН

leo.

Стужка навінаў