Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітзняволеным

Такую заяву зрабіў ПЦ «Вясна».

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў блогера Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным. Такое рашэнне было прынята ў нядзелю, 31 траўня. Праваабаронцы патрабуюць недакладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы ў Горадні 29 траўня падчас пікету па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Як пішуць праваабаронцы, разам з Сяргеем былі затрыманыя каля 15 грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у пікеце. Нагадаем, што пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты беларускім заканадаўствам дазволеныя.

Праваабаронцы сцвярджаюць, што затрыманне Ціханоўскага адбылося пасля незаконнага ўмяшальніцтва супрацоўнікаў міліцыі.

Святлане Ціханоўскай дагэтуль не кажуць, дзе знаходзіцца ейны муж

На наступны дзень, 30 траўня, афіцыйны Telegram-канал МУС паведаміў пра распачатую крымінальную справу па факце гвалту ў дачыненні да міліцыянераў. Вядома, што Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 7 затрыманых знаходзяцца ў ІЧУ Менска.

Праваабаронцы нагадваюць, што гэта не першы выпадак пераследу Сяргея Ціханоўскага.

Ціханоўскага і яшчэ семярых затрыманых перавезлі ў Менск

«Гэта дазваляе нам заявіць, што крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага з’яўляецца палітычнаматываваным, а сам С. Ціханоўскі – палітычным зняволеным», – кажуць праваабаронцы «Вясны». Яны таксама патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні яго і іншых затрыманых.

ВЯ Belsat.eu

Hавiны