Праваабаронцы прызналі Сяргея Спарыша палітычным вязнем


Сяргея Спарыша, у дачыненні да якога завялі крымінальную справа паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычным вязнем, паведамляе «Вясна».

Актывіста партыі «Народная грамада» Сяргея Спарыша затрымалі 25 чэрвеня. Міліцыянты ў цывільным гвалтам выцягнулі яго з кватэры. Падставаю для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 дзён за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках Менску 8 траўня. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 траўня ў Горадні.

Цяпер Сяргей Спарыш з’яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца ў ІЧУ Менску.

Беларускія праваабаронцы прызналі Сяргея Спарыша палітычным вязнем і патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Цяпер, паводле праабаронцаў, у Беларусі 25 палітычных зняволеных. Блогера, палітыкаў, актывістаў затрымалі падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.

Аб’ектыў
Рэпрэсіі працягваюцца
2020.05.25 23:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў