Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух затрыманых па справе Бабарыкі


Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з заявай, паводле якой, Алену Карагачаву і Дзмітрыя Карака прызнаюць палітычнымі зняволенымі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алена Карагачава. Фота Facebook

Праваабаронцы адзначаюць, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Віктара Бабарыкі і сябраў ягонай ініцыятыўнай групы з’яўляюцца палітычныя матывы.

Гэтак, у справе Віктара Бабарыка сілавікі затрымалі сябра ініцыятыўнай групы і асабістую памочніцу палітыка Алену Карагачаву. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сумы падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры). За кратамі таксама адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам Віктара Бабарыкі Дзмітрый Карака.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з заявай, паводле якой, Алену Карагачаву і Дзмітрыя Карака прызнаюць палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

СК belsat.eu

Стужка навінаў