Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек


Праваабаронцы заклікаюць вызваліць Арцёма Міцуку, Аляксандра Драздова, Рыгора Гунько, Давіда Збаранскага, Марка Антонава, Ігара Рудчыка і Уладзіслава Зяневіча. Пра гэта паведамляе spring96.org.

Арцёму Міцуку, Аляксандру Драздову, Рыгору Гунько, Давіду Збаранскаму, Марку Антонаву, Ігару Рудчыку выстаўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя закалоты), а Уладзіславу Зяневічу – па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). Пераслед гэтых людзей праваабаронцы лічаць палітычна матываваны і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі. Такім чынам, цяпер у Беларусі 167 палітвязняў.

Усе сямёра пад пераслед за жнівеньскія пратэсты, таму праваабаронцы спасылаюцца на сваю ранейшую заяву ад 10 жніўня.

У гэтай заяве падкрэсліваецца, што паслявыбарчыя пратэсты насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі.

«Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным ужываннем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі».

Паводле праваабаронцаў, дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія можна кваліфікаваць як масавыя закалоты: удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву сілавікі.

«Асобныя выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да працаўнікоў міліцыі з боку дэманстрантаў патрабуюць асобнай прававой кваліфікацыі, з улікам кантэксту і абставінаў ужывання гвалту, у тым ліку ў кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў працаўнікоў міліцыі», – адзначаецца ў заяве.

Hавiны
Затрыманых журналістак «Белсату» і TUT.BY прызналі палітвязнямі
2020.11.24 19:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў