Праваабаронцы прызналі палітвязнем студэнта БДУІР


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой прызнаюць Яна Салановіча палітвязнем і патрабуюць яго вызвалення, паведамляе сайт цэнтру «Вясна».

Ян Салановіч студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР. Першага лістапада сёлета яго затрымалі і ў РУУС Партызанскага раёна аказвалі ціск, у выніку чаго ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мірных сходах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года.

У выніку хлопца судзілі шэсць разоў (02.11, 05.11, 10.11, 18.11, 22.11, 27.11) і прысудзілі 86 дзён адміністрацыйнага арышту, 27 з якіх ён знаходзіцца ў ЦІП.

Ян Салановіч.
Фота: mrk-bsuir.by

Праваабаронцы адзначаюць, што прысуд адразу паводле некалькіх адміністрацыйных арыштаў запар беларускія ўлады і раней выкарыстоўвалі ў мэтах палітычна матываванага ціску. Гэтак Паўла Севярынца асудзілі на 90 дзён запар адміністрацыйнага арышту, пасля чаго завялі крымінальную справу.

«Заключэнне Яна Салановіча выкарыстана выключна ў сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў, выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтак і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, у прыватнасці», – заяўляюць праваабаронцы і патрабуюць вызвалення Яна Салановіча.

На дадзены момант у Беларусі 145 чалавек прызнаныя палітзняволенымі.

Hавiны
Стала вядома, паводле якога артыкулу абвінавачваюць Дар’ю Чульцову
2020.11.30 17:33

 

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў