Праваабаронцы просяць стварыць «гарачую лінію» для журналістаў падчас Еўрапейскіх гульняў у Менску


Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі Human Rights Watch і Камітэт абароны журналістаў (CPJ) звярнуліся ў міжнародную арганізацыю Еўрапейскія алімпійскія камітэты з просьбай стварыць на час Еўрапейскіх гульняў у Менску «гарачую лінію» для скаргаў журналістаў і выпрацаваць механізм разгляду такіх скаргаў.

Пра гэта паведамляе сайт БАЖ.

У сваёй заяве праваабаронцы звяртаюць увагу на дрэнную рэпутацыю беларускіх уладаў у плане свабоды мас-мэдыяў і выказвання меркавання. Яны нагадваюць пра ператрусы ў рэдакцыях медыяў, затрыманні і судовы пераслед журналістаў, нядаўняе «справа БелТА».

Hавiны
«Справа БелТА» і «Белсат», ці як выйсці з клубу дыктатараў
2019.02.12 18:01

Еўрапейскія алімпійскія камітэты (ЕОС) – гэта асацыяцыя з 50 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, якая праводзіць еўрапейскія гульні. Чальцы ЕОС з’яўляюцца часткай алімпійскага руху і кіруюцца алімпійскай хартыяй, якая ўключае гарантыі свабоды СМІ.

Праваабаронцы адзначаюць, што Міжнародны алімпійскі камітэт прадстаўляў працэдуру падачы скаргаў на свабоду СМІ падчас Алімпійскіх гульняў 2016 і 2018 гадоў, а ФІФА – падчас леташняга Чэмпіянату свету па футболе ў Расеі.

Еўрапейскія гульні пройдуць у Менску сёлета з 21 чэрвеня па 1 ліпеня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў