Праваабаронцы патрабуюць забяспечыць свабоду мірных сходаў


Праваабарончая супольнасць не раз звяртала ўвагу на тое, што патрабаванні плаціць за правядзенне дазволеных акцыяў – недапушчальная практыка, якая сур’ёзна абмяжоўвае права на свабоду мірных сходаў. Аднак прапановы праваабаронцаў змяніць закон «Аб масавых мерапрыемствах» так і не былі прынятыя да ўвагі.

Сайт незарэгістраванага цэнтру «Вясна» нагадвае: 25 красавіка 2019 года стала вядома, што арганізатары традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» адклікалі пададзеную ў Менгарвыканкам заяўку, бо мусілі заплаціць за шэсце і мітынг 5737 беларускіх рублёў, або больш за 2000 долараў ЗША. Згодна з агучанай імі інфармацыі, выдаткі склалі 5737 беларускіх рублёў, або больш за 2000 долараў ЗША.

За адмову аплаціць ахову грамадскага парадку прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці арганізатараў Дня Волі ў Менску: прадстаўнікоў шэрагу апазіцыйных партыяў і арганізацыяў – Юрася Губарэвіча, Мікалая Казлова, Ігара Барысава і Вольгу Кавалькову. Іх абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч. 2 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Трэба адзначыць, што пад дзеянне заканадаўства і адпаведна Пастановы Саўміна № 49 трапляюць нават і рэлігійныя сходы, што традыцыйна арганізуюцца прадстаўнікамі разнастайных рэлігійных канфесіяў. Абмежаванні ў правядзенні такіх сходаў прыводзіць і да абмежаванняў рэлігійных свабодаў.

У сувязі з існай сітуацыяй прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Беларусі патрабуюць ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь унесці змены ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.

Праваабаронцы заклікаюць Саўмін адмяніць пастанову № 49 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца органамі ўнутраных справаў, выдаткамі, звязаных з медычных абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства».

Таксама праваабаронцы патрабуюць ад уладаў краіны гарантаваць грамадзянам права на свабоду мірных сходаў і выказванне свайго меркавання, спыніць практыку прыцягнення грамадзянаў да адказнасці за мірную рэалізацыю імі канстытуцыйных свабодаў, за мірныя сходы і выказванне меркавання.

Hавiны
Затрыманні ў Берасці: на шэсце супраць акумулятарнага заводу выйшлі некалькі соцень чалавек
2019.04.14 13:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў