HRW: на турэцкай мяжы страляюць па сірыйскіх уцекачах


Наступ сірыйскага і турэцкага войскаў выклікаюць з’яўленне новых уцекачоў у Сірыі. Але на турэцкай мяжы ім не радыя.

Аб фактах жорсткага абыходжання з уцекачамі на сірыйска-турэцкай мяжы паведаміла 3 лютага прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch на Блізкім Усходзе Лама Факіх, піша Deutsche Welle.

«Сірыйцаў, што бягуць да турэцкай мяжы ў пошуку прытулку, стрэламі і абразамі прымушаюць развярнуцца», – заявіла яна.

З сярэдзіны снежня да сярэдзіны студзеня ў памежныя рэгіёны ў пошуках прытулку перамясцілася 250 тысяч сірыйцаў. Прыток уцекачоў выклікаў наступ сірыйскай арміі ў правінцыі Ідліб і наступ турэцкіх войскаў у раёне Афрына.

«Пакуль працягваюцца баі ў Афрыне і Ідлібе, будзе расці колькасць сірыйцаў, гатовых пайсці на смяротную рызыку, каб дабрацца да Турцыі», – падкрэсліла Факіх, заклікаючы турэцкага прэзідэнта спыніць выкарыстанне зброі на мяжы. Той факт, што Турцыя прыняла столькі сірыйскіх бежанцаў, не вызваляе яе ад адказнасці, лічыць праваабаронца.

Між тым турэцкія ўлады ўжо абверглі гэтыя абвінавачванні. Турэцкія жаўнеры на мяжы абараняюць турэцкіх бежанцаў, не прымяняюць зброю і не пытаюцца іх аб паходжанні або веравызнанні, адзначыў прадстаўнік прэзідэнта Эрдагана Ібрагім Калін.

Тым не менш улады Турцыі заявілі, што збіраюцца праверыць гэтую інфармацыю.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў