Праваабаронцы фіксуюць павелічэнне рэпрэсіяў у выбарчы перыяд і нагнятанне ўладамі атмасферы страху


Пікет па зборы подпісаў у Гомлі.
Фота: «Белсат»

Праваабаронцы «Беларускага Хельсінкскага камітэту» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падсумавалі чарговы тыдзень прэзідэнцкай кампаніі ў нашай краіне. Высновы праваабаронцаў – затрыманні, абразы з боку кіраўніка краіны, нагнятанне страху ў грамадстве.

У справаздачы, якая ахоплівае першы тыдзень чэрвеня, адзначаецца, што надалей у краіне вядзецца актыўны збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнцтва. Сярод патэнцыйных кандыдатаў найбольшую ўвагу прыцягваюць патэнцыйныя кандыдаты Віктар Бабарыка, Валер Цапкала і Святлана Ціханоўская.

З боку ўладаў пікеты па зборы подпісаў выклікаюць негатыўную рэакцыю, асабліва гэта датычыцца ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Масавыя затрыманні і запалохванні

У розных гарадах краіны на працягу тыдня адбываліся масавыя затрыманні і арышты актывістаў апазіцыйных груп, у тым ліку сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Пры гэтым праваабаронцы лічаць, што мерапрыемствы адбываюцца без парушэнняў закону.

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка публічна дазваляе негатыўныя выказванні і абразы ў бок сваіх апанентаў. Акрамя таго, праваабаронцы і незалежныя медыі фіксуюць паведамленні пра прымус у зборы подпісаў за існага кіраўніка краіны.

Агалум «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць працяг тэндэнцыі павелічэння рэпрэсіяў і нагнятанне ўладамі напружанасці і атмасферы страху ў грамадстве.

Аб’ектыў
Чарга па перамены расце, «альтэрнатыўны» настрой узмацняецца
2020.06.07 21:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў