Праваабаронцы: Баявік «Ісламскай дзяржавы» публічна пакараў смерцю маці


У Сірыі баявік «Ісламскай дзяржавы» публічна пакараў смерцю сваю маці ў горадзе Рака, які з 2014-га года знаходзіцца пад кантролем джыхадыстаў. Пра гэта паведамляе Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека на сваім сайце.

Праваабаронцы спасылаюцца на апавяданні відавочцаў, якія сцвярджаюць, што 20-гадовы тэрарыст застрэліў сваю 40-гадовую маці каля паштовага аддзялення, дзе яна працавала.

Баявік казаў, што маці пераконвала яго пакінуць шэрагі тэрарыстычнай групоўкі і зʼехаць з ім з гораду, пакуль кааліцыя на чале з ЗША не знішчыла групоўку.

Пасля гэтага ён данёс на жанчыну мясцоваму кіраўніцтву «Ісламскай дзяржавы», якія і вынеслі ёй смяротны прысуд.

У канцы снежня стала вядома, што «Ісламская дзяржава» пакарала смерцю 837 жанчын у іракскім горадзе Масул з моманту яго захопу ў чэрвені 2014-га года.

МЯ, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў