Праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне. Ён застаецца пад вартай


Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.

28 студзеня стала вядома, што праваабаронцу з Гомеля Леаніду Судаленку выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці).

Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе на офіс. Яго адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды яго адвакат змог патрапіць толькі бліжэй да вечара. Затым яго змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Судаленку палітычным зняволеным.

За два тыдні да затрымання Судаленкі ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе знаходзіцца офіс «Гомельскай вясны», прайшоў ператрус, падчас якога былі вынятыя дакументы, якія тычацца дзейнасці праваабаронцы (пастановы судоў, абскарджанні).

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў