Андрэя Стрыжака з жонкай зноў даглядзелі на мяжы. Зноў нічога не знайшлі

Абноўлена

Сёння разам з жонкай Андрэй Стрыжак вяртаўся на цягніку з Вільні. Падчас праверкі дакументаў Андрэя і Яўгенію знялі з цягніка для асабістага дагляду.

Фота Насты Лойкі

Гісторыя паўтараецца, на мінулым тыдні, каля праваабаронцы вярталіся з Вільні аўтобусам, іх вывелі для асабістага дагляду, а праз некалькі гадзінаў адпусцілі.

Такую падвышаную увагу да сябе Андрэй тлумачыць пераследам незалежнага прафсаюзу РЭП.

«Асабісты дагляд маёй жонкі скончаны, зараз будуць даглядаць мяне. Апошні цягнік з Гудагаю на Менск ад’язджае праз паўгадзіны, на які, хутчэй за ўсё мы не паспяваем. Нам свеціць перспектыва застацца ночыць у Гудагаі», – паведаміў belsat.eu Андрэй Стрыжак.

UPD А 23-31 Андрэя і Яўгенію адпусцілі. З рэчаў нічога не сканфіскавалі.

«Нягледзячы на тое, што гэта ўжо другі асабісты дагляд за 10 дзён, службоўцы адмаўляюць, што гэта перадузяты характар кантролю», – кажа Стрыжак.

UPD А 22-20 Стрыжак паведаміў, што дагляды скончаныя, нічога не знайшлі і цяпер афармляюць дакументы.

Нагадаем, што 8 сакавіка на мяжы знялі з цягніка для паглыбленага дагляду намесніцу старшыні прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк і моладзевую актывістку Ганну Дусь.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары