Праваабаронцам стала вядома імя аднаго з затрыманых па «справе 14 ліпеня»

Адным з фігурантаў крымінальнай справы, распачатай пасля масавых адвольных затрыманняў у Менску 14 ліпеня, стаў мянчук Андрэй Шумаў. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцам стала вядома, што адзін з затрыманых у межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня – мянчук Антон Шумаў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

15 ліпеня ў яго дома быў праведзены ператрус. Аднак, як паведамляе сястра Антона Шумава, адваката да яго не пускаюць. У ЦІП і ІЧУ адмаўляюцца прызнаваць, што ён там.

Раней Следчы камітэт заявіў, што ўсяго ў межах справы затрыманыя чатыры чалавекі.

Нагадаем, 14 ліпеня ЦВК адмовіўся рэгістраваць у якасці кандыдатаў на прэзідэнта Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. У тэлеграм-каналах пасля гэтага з’явіліся заклікі а 19-й выходзіць на галоўныя вуліцы беларускіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць дзеянняў улады. Сілавікі часткова перакрылі рух у цэнтры гораду і распачалі масавыя адвольныя затрыманні людзей, што былі ў той час на вуліцах. Толькі ў Менску былі затрыманыя больш за 290 чалавек. У некаторых кропках гораду жорсткія дзеянні міліцыі выклікалі супраціў з боку людзей, адбыліся сутычкі з АМАПаўцамі. МУС сцвярджае, што 6 міліцыянты атрымалі пашкоджанні.

МУС: У Менску 14 ліпеня адбывалася бязмежжа

З нагоды падзеяў 14 ліпеня Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 363 (супраціў працаўнікам органаў унутраных справаў) і арт.364 (гвалт у дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў) КК.

ГУУС Менгарвыканкаму: пратэстоўцы пад выглядам пешаходаў перашкаджалі руху транспарту

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны