Праваабаронца пра справу журналіста Змітра Лупача: «Паседжанне доўжылася тры хвіліны. Гэта не суд»


22 траўня адбылося паседжанне Віцебскага абласнога суда па справе Змітра Лупача, які супрацоўнічае з «Белсатам». Журналіст спрабаваў абскардзіць рашэнні аб ягоным арышце і пакаранні штрафам.

Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова не задаволіла скаргі Змітра Лупача. Судовае паседжанне, паводле праваабаронцы Паўла Левінава з Беларускага Хельсінскага Камітэту, які прысутнічаў у судовай залі, мела фармальны характар.

«Паседжанне доўжылася тры хвіліны. Гэта не суд. Я не разумею за што тут людзям грошы плацяць», – сказаў Павел Левінаў у каментары «Белсату».

У скарзе Зміцер Лупач абгрунтаваў сваю нязгоду аб пакаранні яго штрафам і арыштам. На судзе ён не прысутнічаў (журналіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання).

  • Змітра Лупача затрымалі 8 траўня. Да суда, які адбыўся над ім 11 траўня, журналіст знаходзіўся ў ІЧУ. Журналіста судзілі за працу без акрэдытацыі (яго пакаралі штрафам у памеры 45 базавых велічыняў – Br 1215) і парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах (10 содняў адміністратыўнага арышту).

Увечары 22 траўня заканчваецца тэрмін арышту Змітра Лупача, а 26 траўня яго чакае чарговы суд. Журналіста будуць судзіць за прафесійную дзейнасць.

Hавiны
ЕЗ заклікаў беларускія ўлады вызваліць затрыманых журналістаў
2020.05.19 07:59

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў