Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў прэмію АБСЕ


Беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў штогадовую прэмію «Абаронца дэмакратыі-2020», паведамляецца на сайце АБСЕ.

Прэмія «Абаронца дэмакратыі» заснаваная АБСЕ у 2016 годзе. Раней прэмію атрымалі расейскі рух «Голас», сербская няўрадавая арганізацыя «Цэнтр даследаванняў, празрыстасці і справаздачнасці» (CRTA), украінская актывістка Аляксандра Матвійчук. Сёлета пераможцам стаў праваабарончы цэнтр «Вясна» з Беларусі.

«Праваабарончы цэнтр «Вясна» сёлета атрымаў узнагароду за сваю місію па абароне правоў чалавека ў Беларусі і стварэнне справядлівага, свабоднага і дэмакратычнага грамадства для ўсіх яго грамадзянаў», – адзначаецца на сайце АБСЕ.

На думку кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, гэтая прэмія з’яўляецца сігналам беларускім уладам пра неабходнасць правядзення рэформаў у галіне абароны правоў чалавека і істотным паляпшэнні сітуацыі з правамі і свабодамі беларускіх грамадзянаў.

«Пакуль мы не дасягнулі нашых мэтаў, мы не збіраемся складаць рукі. Рэпрэсіі супраць беларускіх праваабаронцаў не спыняць нашую працу на карысць дэмакратыі і правоў чалавека ў нашай краіне. Мы ўдзячныя краінам АБСЕ, якія намінавалі «Вясну» на прэмію «Абаронца дэмакратыі». Мы верым, што бясстрашныя і ўпартыя намаганні праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ, не гледзячы на перашкоды, здолеюць зрабіць наш свет крыху лепшым», – падкрэсліў Алесь Бяляцкі, словы якога цытуе «Вясна».

Прэмію планавалі ўручыць 25 сакавіка, але праз пандэмію каронавірусу АБСЕ перанесла ўрачыстасці і абяцае агучыць дату пазней.

Hавiны
БДІПЧ АБСЕ рэкамендуе Беларусі змяніць заканадаўства аб выбарах
2020.03.05 09:00

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў