Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў адну з найбольш прэстыжных узнагародаў Польшчы

«Вясна» атрымала спецыяльную ўзнагароду арла ім. Яна Карскага за шматгадовую абарону правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі і пабудову сацыяльнай дасведчанасці аб тым, што ніякая дыктатура не вечная, перадае «Польскае радыё».

Алесь Беляцки, ПЦ «Вясна». Фота: архіў героя

Беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў спецыяльную ўзнагароду арла ім. Яна Карскага. Гэта адна з найбольш прэстыжных польскіх узнагарод. Рашэнне аб адзначэнні «Вясны» было прынятае 15 жніўня.

Уручыць узнагароду, якая складаецца з дыплому і статуэткі арла, плануюць як толькі гэта стане магчыма сыходзячы з развіцця падзеяў у Беларусі.

Журы вырашыла ўшанаваць Беларускі цэнтр абароны правоў чалавека «Вясна» спецыяльнай узнагародай з наступнай фармулёўкай:

«За шматгадовую абарону правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі і пабудову грамадскай дасведчанасці, што ніякая дыктатура не вечная. Сёння беларускі народ дэманструе гэта масавым супрацьдзеяннем дыктатуры», – адзначыў Вальдэмар Пясецкі, сябра журы ўзнагароды і старшыня таварыства Яна Карскага.

Журы нагадвае, што дзейнасць Цэнтру цэласна звязана з асобай яго дырэктара – Алеся Бяляцкага, які ў 1996 годзе, пасля шэрагу жорсткіх разгонаў дэманстрацыяў сіламі рэжыму, стаў кіраўніком «Вясны».

«Відавочная падробка прэзідэнцкіх выбараў, якія забралі перамогу ў Святланы Ціханоўскай, гэта перабольшыла смутак беларускай нацыі, якая, насуперак рэпрэсіям, патрабуе праўды і справядлівасці», – зазначылі сябры журы.

Іншы сябра журы, Станіслаў Дзівіш, адзначыў, што зараз беларусам найбольш патрэбнае падтрыманне і ўвага.

«Беларускаму народу ў цяперашняй сітуацыі патрэбны голас салідарнасці і адзінства ў клопаце і барацьбе за захаванне чалавечай годнасці», – сказаў ён.

  • Ян Карскі – польскі грамадскі дзеяч, падчас Другой сусветнай вайны быў актыўным удзельнікам польскага падполля, за дапамогу габрэям падчас Галакосту атрымаў званне Праведніка свету. Памёр у 2000 годзе ў Вашынгтоне, ЗША. Ад таго ж часу існуе ўзнагарода, названая ягоным імям.
  • Перад смерць Ян Карскі пажадаў, каб гэтая прэмія дасталася людзям, якія зычаць Польшчы дабра. Гэтая ўзнагарода мае ганаровы характар і не прадугледжвае аніякіх грошаў.

КТ belsat.eu

Hавiны