«Права выбару»: У Беларусі ўлады ліквідавалі незалежнае назіранне


Станам на раніцу 9 жніўня затрыманыя не менш за 28 назіральнікаў кампаніі «Права выбару-2020», пра гэта паведамляе сайт ініцыятывы.

Месцазнаходжанне 8 чалавек высвятляецца, яны з вечара 8 жніўня не выходзяць на сувязь. Агулам за час назірання былі затрыманыя прынамсі 37 нашых назіральнікаў. Назіральнікі «Права выбару-2020» працягваюць назіранне па-за ўчасткаў для галасавання.

Hавiны
У Беларусі ўжо прагаласавалі 41,7 % выбарнікаў
2020.08.09 10:46

«Незалежных назіральнікаў не толькі не пускаюць на выбарчыя ўчасткі, але і масава затрымліваюць без якіхсьці законных падставаў. Такіх беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў супраць незалежных назіральнікаў не было за ўвесь час правядзення выбараў у нашай краіне. У 2020 годзе ў Беларусі ўлады ліквідавалі незалежнае назіранне», – адзначыў нацыянальны каардынатар кампаніі Віталь Рымашэўскі.

Назіральнікаў затрымлівалі ў розных гарадах па ўсёй Беларусі, у тым ліку ў Бабруйску, Белаазёрску, Берасці, Вялейцы, Віцебскім раёне, Віцебску, Воршы, Горадні, Гомлі, Жлобіне, Калінкавічах, Лунінцы, Магілёве, Маладзечне, Менску і Полацку.

Hавiны
У Слоніме затрыманы назіральнік абвясціў галадоўку
2020.08.09 10:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў