Праўленне «Белгазпрамбанку» узначаліла колішняя намесніца Бабарыкі


Белгазпрамбанк.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Выканаўцай абавязкаў старшыні праўлення «Белгазпрамбанку» прызначаная Ірына Патапава, паведамляецца на сайце банку.

Таксама ў склад праўлення банку ўвайшлі выканаўчая дырэктарка Тацяна Аўраменка, начальніца ўпраўлення фінансавых інстытутаў Ірына Антонава, дырэктар дэпартаменту карпаратыўнага бізнесу Аляксандр Важдаеў, дырэктар дэпартаменту рознічнага бізнесу Канстанцін Кір’янаў, выканаўчы дырэктар Уладзімер Караткевіч, намеснік старшыні праўлення Аляксандр Сотнікаў.

Ірына Патапава, Тацяна Аўраменка і Аляксандар Сотнікаў былі ў складзе папярэдняга праўлення «Белгазпрамбанку» пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкі.

Hавiны
Віктар Бабарыка ў СІЗА КДБ пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы
2020.11.30 15:29

Віктара Бабарыку затрымалі разам з ягоным сынам Эдуардам 18 чэрвеня. Супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» высунулі абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмыванні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

АА belsat.eu

Стужка навінаў