Праўладны ліст спартоўцаў падпісалі Кастусь Каліноўскі ды кінаперсанаж Данілы Казлоўскага


Кастусь Каліноўскі ды Юрый Сталешнікаў

Колькасць подпісаў пад лістом праўладных спартсменаў на сайце athletes.by амаль дасягнула 3000. Але не ўсе з іх сапраўдныя.

Гэтак, на момант публікацыі пад нумарам 2853 стаіць подпіс Каліноўскага Канстанціна Сямёнавіча, які мае 3-і разрад у кулявой стральбе. Гэта поўны цёзка аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага. З улікам «віду спорту» гэта можа казаць пра нечы жарт.

Подпіс Кастуся Каліноўскага. Скрын

Яшчэ раней сярод падпісантаў быў Юрый Сталешнікаў – выдуманы кінаперсанаж Данілы Казлоўскага з расейскага фільму «Трэнер» 2018 года. Пазней выявілася, што гэта жарт.

«Імя кіношнага футбаліста і трэнера Юрыя Сталешнікава апублікавалі на сайце. Будзем лічыць, што да III спартыўнага разраду яго панізілі пасля скандальнага матчу за зборную Расеі. Дата нараджэння такая ж як у Казлоўскага – малады, але ўжо былы трэнер. Беларускія сапраўдныя спартоўцы пачалі заяўляць, што яны не ставілі подпісы пад зваротам. Як паказала практыка, замест іх могуць падпісвацца прыдуманыя спартоўцы. Адміністрацыі Лукашэнкі трэба ўзяць гэтую ідэю на ўзбраенне», – паведаміў расейскі telegram-канал «Методичка».

Подпіс Сталешнікава ўжо знік з ліку падпісантаў.

Пры гэтым шэраг рэальных спартоўцаў, якія заўважаныя ў спісах, заявілі, што не падпісвалі праўладны зварот. Сярод іх барацьбіт Аляксандр Курышта, трэнер па батуце Наталля Парамонава, майстар спорту ў грэка-рымскай барацьбе Аляксандр Букрэй, футбалісты магілёўскага «Дняпра» Максім Хадзянкоў, Яўген Елезаранка і Ілля Удодаў ды іншыя.

Беларускі свет
Узяла ў рукі бел-чырвона-белы сцяг – і страціла працу
2020.12.01 19:30

Таксама ў спісах падпісантаў заўважаныя няпоўнагадовыя спартоўцы, чыноўнікі, супрацоўнікі, у тым ліку тэхнічныя, спартовых установаў, грамадзяне Расеі, бацькі спартоўцаў.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў