Працягваецца збор на кнігу пра Зінаіду Бандарэнку


На платформе «Talaka» працягваецца кампанія па зборы сродкаў на выданне кнігі пра Зінаіду Бандарэнку.

Беларусы сабралі 6805 рублёў, а трэба 10999. Да кампаніі далучыўся і «Белсат».

Аўтар кнігі, пісьменнік Аляксандр Тамковіч заахвочвае падтрымаць выданне ўнікальнай кнігі ўспамінаў – яшчэ ёсць 21 дзень, каб гэта зрабіць.

Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка нарадзілася ў 1939 годзе ў Менску. У 1985 годзе атрымала ганаровае званне Народнай артысткі Беларусі. У 1998 годзе па прычыне нязгоды з моўным курсам Аляксандра Лукашэнкі звольнілася з працы. Працавала вядучай Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Прадстаўляла Беларусь на фестывалях у СССР i за мяжой.

Зінаіда Бандарэнка актыўна ўдзельнічала ў стварэнні тэлеканалу «Белсат».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў