Працягласць жыцця ў Беларусі за апошнія пяць гадоў павялічылася на 3,5 года – да 73,9


Такія звесткі ўтрымліваюцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэту да Сусветнага дня народанасельніцтва, які адзначаюць 11 ліпеня. У гэты дзень у 1987 годзе колькасць насельніцтва Зямлі перавысіла пяць мільярдаў чалавек.

  • Сярэдні век беларуса з 1990 года павялічыўся на пяць гадоў – да 40,1 года.
  • Сярэдні ўзрост мужчынаў – 37,3 года, жанчын – 42,5 года. Гэта звязана з большай смяротнасцю сярод мужчынскага насельніцтва.
  • Сярэдні ўзрост гараджанаў за 25 гадоў павялічыўся на 6,8 года і склаў 38,8 года. За гэты перыяд вясковец пасталеў на 3,2 года да 44,5 гадоў. Гэта звязана з большай смяротнасцю ў сельскай мясцовасці, чым у гарадах, а таксама з міграцыяй моладзі ў гарады.
  • Віцебская вобласць – самы «састарэлы» рэгіён краіны. Сярэдні ўзрост жыхароў вобласці складае 41,5 года. Самы малады рэгіён – Менск, дзе сярэдні ўзрост складае 38,3 года. Менск таксама самы шматлікі па колькасці жыхароў. Тут пражывае 1 млн 960 тыс. чалавек, альбо кожны пяты жыхар краіны (20,6%).
  • На пачатку года насельніцтва Беларусі складала 9 млн 498 тыс. Па гэтым паказніку мы займаем 92-е месца ў свеце, 17-е месца сярод еўрапейскіх краінаў, 6-е – сярод краін СНД. Жанчын больш чым мужчын – 5 млн 77 тыс.супраць 4 млн 421 тыс.
  • Працягласць жыцця ў Беларусі за апошнія пяць гадоў павялічылася на 3,5 года – да 73,9.

ДР belsat.eu паводле belstat.gov.by

Стужка навінаў