«Белмова – дыялект і нічога абражальнага ў гэтым няма». Як аўтары «Regnum» бараніліся ў судзе


Траіх грамадзянаў Беларусі абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы ў публікацыях на сайце расейскай інфармацыйнай агенцыі «Regnum», а таксама ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Дзмітрый Алімкін, Юрый Паўлавец і Сяргей Шыптэнка могуць атрымаць да 12 гадоў зняволення.

16:45 Паўлавец:

«Вельмі хацеў бы бачыць у залі суду грамадзянку Лідзію Ананіч, бо маю есць доказы хлусні з боку былой міністра інфармацыі»

Падсудны дадае, што «ніякага намеру распальваць варожасць паміж народамі не меў, а наадварот, у кожнай публікацыі даводзіў неабходнасць інтэграцыі двух народаў».

Суд абвясціў перапынак да 10:00 20 снежня.

вельмі хацеў бы бачыць у залі суду грамадзянку Лідзію Ананіч, бо ў яго быццам есць доказы хлусні з боку былой міністра інфармацыі

Што ніякага намеру распальваць варожасць паміж народамі, а наадварот, у кожнай ягонай публікацыі ен прызывае і даказвве неабходнасць інтэграцыі двух народаў

16:15 Шыптэнка сцвярджае, што «адзіным яго намерам было садзейнічанне інтэграцыі народаў Беларусі і Расеі».

16:10 Шыптэнка таксама паказвае, што рэдакцыя ўносіла змены ў змест і загалоўкі тэкстаў, якія публікаваліся пад псеўданімам.

«Ці можна ў такім выпадку сказаць, што быў апублікаваны мой аўтарскі тэкст? З матэрыяламі, што я дасылаў, маглі рабіць, што заўгодна, публікаваць або не.

Усе залежала ад таго, хто на другім канцы дроту. Часта мы не ведалі, хто там», – гаворыць Шыптэнка.

15:56. «Замест таго, каб разабрацца, следства скінула ўсе выдаткі, расходы і пераводы грошай, якія атрымлівалі я, мае родныя, часопіс – скінулі ў адну кучу і перамяшалі. Мы пазычалі грошы Зотаву (рэдактару-каардынатару «Regnum» па Беларусі) на рашэнне жыллёвых пытанняў. Мая маці пазычала і я. І зараз усе гэтыя даўгі ўжо даўно пагашаныя. Я разлічваў, што калі я буду будаваць жыллё, то ён таксама мне дапаможа, але вось маё месца жыхарства апынулася на вуліцы Валадарскага, 17», – адзначыў Шыптэнка.

15:35. Шыптэнка патлумачыў, што атрымліваў грашовыя сродкі ад спонсараў на выданне журналу «Новая эканоміка», пералічваў іх на рахункі аўтараў, дабрачынныя ўзносы пералічваў на разліковы рахунак журналу. Частку грошай абвінавачаны выдаткоўваў на камандзіроўкі, пералічваў на свой рахунак таксама, на выдаткі па перасылцы часопісаў, напрыклад, ва Украіну.

15:25. Сяргей Шыптэнка заявіў:

«Гэтая справа цікавая, яна паказвае стан нашага грамадства, ягонай культуры. Самае яскравае, што кідаецца ў вочы, гэта тое, што сёння тут судзяць вольную думку. Публікацыі, якія ставяцца мне ў правіну, пачынаюцца з 2016 году, а спіс грашовых пераводаў у абвінавачванні пачынаецца на некалькі гадоў раней. Чаму абраны гэты менавіта перыяд – невядома. Нас арыштоўвалі пры іншых абставінах, чым з’яўляюцца сёння, і 233 артыкул прыдумалі, як падпорку да асноўнага абвінавачвання».

15:17. Пачынаецца допыт Сяргея Шыптэнкі.

15:04. Паўлавец усё працягвае гаварыць. Доўга-доўга прамаўляе, уваходзячы ў філасофію, канфлікталогію, паліталогію і гісторыю.

14:47. «Рэдакцыйнае заданне было агульным: пісаць пра яднанне Беларусі і Расеі, а тыя, хто гэтаму супрацьстаіць, павінныя крытыкавацца. Але гэта было агульным накірункам і супадала з маймі ўласнымі поглядамі», – заўважыў Паўлавец.

14:25. «Артыкулы, якія апублікаваныя на сайце «Regnum» – гэта мае артыкулы. Яны былі перададзеныя Ігару Паўлоўскаму, і аўтарскія правы на іх. Практычна ўсе інфармацыйныя сайты мяняюць загалоўкі, гэта такая практыка. Ніякага намеру ў распальванні нацыянальнай варожасці ў мяне абсалютна не было. Тэзісы абвінавачвання для мяне абсалютна незразумелыя <…> Я не параўноўваю беларусаў з рускімі, не называю беларусаў «русскими со знаком качества», – заявіў Юрый Паўлавец.

14:15. Юрый Паўлавец працягвае сваю прамову. Кажа, што яму незразумела, якім чынам і адкуль узяліся сумы, указаныя ў абвінавачванні, дакладна, за якія артыкулы:

«Усе гэта азначае, што следства было перадузята, праводзілася ў спешцы».

14:06. Пасля перапынку працягваем наш онлайн з залы суда.

12:47. У судовым паседжанні абвешчаны перапынак да 14:00.

12:36. Цяпер Юрый Паўлавец цытуе дэпутата Ігара Марзалюка, які нядаўна заявіў: «З аднаго боку, нiхто не адмаўляў факта iснавання беларусаў, рускiх, украiнцаў, грузiн, з другога боку, мы стваралi адзiны савецкi народ». Справа ў тым, што ў абвінавачанні «рэгнумаўца» фігуруе тэкст, у якім гаворыцца, што «на пачатку перыяду перабудовы большасць беларусаў адчувала сябе часткай савецкага народу, а цяпер не».

12:27.

«Гледзячы на тых, хто сядзіць у гэтай залі, большасць нарадзілася ў СССР і хадзілі ў савецкія школы. Вайна ў нас успрымалася як савецкі народ супраць фашыстаў, мой дзед дайшоў да Берліна. І тут у Беларусі адмяняюць георгіеўскія стужкі, якія для мяне заўсёды былі сімвалы Перамогі, то што мне думаць?» – запытаўся Паўлавец.

12:20. Паўлавец узгадаў словы Макея, які «назваў беларусаў нацыяй, якая развіваецца, і яму ніхто нічога не прад’явіў». А таксама ўзгадаў галоўнага палітычнага і сацыяльна-культурнага дзеяча (маючы на ўвазе Аляксандр Лукашэнку)».

12:14. Юрый Паўлавец распавядае, што яму прапанавалі зарабіць – $ 50 за артыкул. Ён пагадзіўся, бо «на заробак выкладчыка сям’ю не пракорміш».

12:08. Юрый Паўлавец кажа, што не згодны з заключэннем і абвінавачаннем, не давярае экспертам, што праводзілі экспертызу. На ягоную думку, сказы вырваныя з кантэксту. У «Regnum» ён супрацоўнічаў з Ігарам Паўлоўскім.

11:58.

«Я з’яўляюся беларусам, я дачку запісаў беларускай і я лічу, што мая сямʼя – гэта прыклад сумеснага жыцця розных нацыянальнасцяў. Бо жонка мая ўкраінка, а маці руская. І тут мяне абвінавачваюць у распальванні нацыянальнай варожасці. То я і ў сямʼі сваёй распальваю варажнечу такім чынам», – кажа абвінавачаны.

І дадае, што публіцыстыкай займаецца больш за 5 гадоў, на розных сайтах, у тым ліку на сайце інтэграцыі Расеі і Беларусі, а таксама ў «Савецкай Беларусі».

11:53. Пачынаецца допыт Юрыя Паўлаўца.

11:48. Алімкін лічыць, што яго пераследуюць за палітычныя погляды.

11:27. Дзмітрый Алімкін кажа пра Захад, дзе «распальваюць рознь у адносінах да недаробленых славянаў» і адмаўляе мастацкую годнасць беларускамоўных пісьменнікаў:

«Мой пункт гледжання аб беларускай літаратуры вельмі нізкі. У экспертаў высокі, калі ласка, зачытвайцеся да дзіраў <…> Тое, што беларуская мова – мова, а не дыялект, гэтае пытанне вырашаецца не ў судзе. Я лічу, што гэта дыялект, і шмат хто іншы так лічыць. Нічога абражальнага для беларусаў тут няма».

11:04. Працягваюць дапытваць Алімкіна. Шмат пытанняў у абвінавачання, адваката і суддзі. Удакладняюць фармулёўкі, даты, пісаў так ці гэтак.

10:52. Дзмітрый Алімкін пра разгляд справы: «Малпавы працэс».

10:43.

«Я хацеў пашырыць свае думкі, што ў Беларусі адбываецца нешта нядобрае, не ўсе гэта заўважаюць. Распальванне нацыяналізму і русафобіі – я абвінавачваю ў гэтым беларускіх чыноўнікаў», – адзначыў Дзмітрый Алімкін.

10:36. Дзмітрый Алімкін распавёў, як пазнаёміўся з Юрыем Баранчыкам у каментарах на сайце «Однако» пад артыкулам пра Беларусь.

«Мы з Баранчыкам апынуліся па адзін бок дыскусіі, так і пазнаеміліся і ён прапанаваў пісаць мне для яго сайта», – заявіў Алімкін. І дадаў, што аднойчы яму прапанавалі $ 50 за тэкст.

Пры гэтым Дзмітрый Алімкін кажа, што тэксты на сайце «Regnum» не супадалі з тымі, якія ён дасылаў: змяняліся і змест, і загалоўкі без узгаднення з аўтарам.

10:25. Дапытваюць Алімкіна. Распавядае, што з Юрыем Баранчыкам (рэдактар «Regnum») пазнаёміўся ў інтэрнэце, асабіста не бачыўся. Падрыхтоўваў тэксты па замове Баранчыка пра грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі.

10:18. Сведка Аляксей Шыптэнка (бацька абвінавачанага Сяргей Шыптэнкі) адмовіўся даваць паказанні, сказаў, што «цяжка».

10:08. Пачынаецца суд, у залі каля 40 чалавек, усіх на ўваходзе праверылі праз металашукальнікі і правялі асабісты дагляд.


Сюжэт «Аб’ектыву» пра першы дзень суду над «рэгнумаўцамі»

Падсудныя ўжо адбылі год пад вартай у СІЗА ў Менску, пакуль вялося следства. Псіхолага-лінгвістычная экспертыза прызнала ў тэкстах прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці. У сваіх артыкулах на сайце regnum.ru аўтары звярталі ўвагу на нецярпімасць беларусаў да рускіх, праявы беларускага нацыяналізму, папулярызацыі беларускай мовы.

18 снежня разгляд справы пачаўся ў Менскім гарадскім судзе. Дзмітрый Алімкін, Юрый Паўлавец і Сяргей Шыптэнка вінаватымі сябе не прызнаюць. Сёння, у аўторак, а 10.00 разгляд справы працягнуўся.

Абвінавачаныя:

Сяргей Шыптэнка, эканаміст, галоўны рэдактар часопіса «Новая эканоміка», Менск. Паводле следства, аказваў паслугі па асвятленні грамадска-палітычных падзеяў без рэгістрацыі. Атрымліваў грошы ад замоўцаў асабіста і праз сродкі пераводаў, у тым ліку на імя родных. «Жесткие последствия мягкой белоруссизации», «Вышиваночное безумие», «Проеденное советское наследство Белоруссии» – назвы артыкулаў Сяргея Шыптэнкі на сайце regnum.ru.

Дзмітрый Алімкін, эканаміст, скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў юрысконсультам «Белгосстрах», а затым ахоўнікам у сярэдняй школе ў Берасці. На сайце regnum.ru публікаваўся пад псеўданімам Алла Бронь. «Необандеровцы Украины и неонацисты «Советской Белоруссии»: близнецы-братья», «К какой гибридной войне и с кем готовятся в Белоруссии?» «Методика «мягкой белоруссизации» зашла в тупик», – назвы артыкулаў Дзмітрыя Алімкіна.

Юрый Паўлавец, гісторык, палітолаг, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. На сайце regnum.ru публікаваўся пад псеўданімам Николай Радов. «Зачем в Белоруссии стали искать «пособников Русского мира»? «Если не Россия, то Польша: как работает мягкая сила Польши в Белоруссии?», – назвы артыкулаў Юрыя Паўлаўца.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў