«Працяг палітыкі прыгнёту». «Amnesty International» заклікае вызваліць Змітра Паліенку


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» заклікала вызваліць «вязня сумлення» Змітра Паліенку, якога 27 ліпеня затрымалі ў аддзяленні міліцыі ў Менску, менш як праз 48 гадзінаў пасля вызвалення.

«Адміністрацыйны пераслед, у тым ліку «адміністрацыйны арышт», Змітра Паліенкі з’яўляюцца формай пераследу актывіста – аднаго з тых, хто зазнаў абуральныя парушэнні правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы. Новыя санкцыі ў дачыненні да Паліенкі – гэта працяг палітыкі прыгнёту актывіста, з якімі ён неаднаразова сутыкаўся выключна за рэалізацыю сваіх правоў чалавека», – заяўляе «Amnesty International».

Арганізацыя заклікае беларускія ўлады «неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Паліенку і ўсіх тых, хто трапіў пад пераслед у рамках эскалацыі палітыкі задушэння правоў чалавека ў Беларусі» і «забяспечыць поўнае выкананне правоў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў» у адпаведнасці з міжнароднымі абавязкамі Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Hавiны
Адміністрацыя ІЧУ адмовіла перадаць рэчы для Дзмітрыя Паліенкі
2020.07.28 14:16

Змітра Паліенку затрымалі 27 ліпеня. Пры гэтым вязня вызвалілі два дні таму. На выклік у міліцыю Дзмітрый пайшоў з рэчамі, але яму забаранілі ўзяць іх з сабою за краты. 28 ліпеня Наста Паліенка, ягоная жонка спрабавала перадаць яму рэчы.

«Прынесла ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але дзяжурны не прыняў яе, з некім параіўся, а затым паведаміў, што «для такой катэгорыі грамадзянаў» перадачы забароненыя. Цікава, да якой асаблівай «катэгорыі» адносіцца Зміцер?» – задае пытанне Наста Паліенка.

Наста Паліенка лічыць затрыманне, арышт і адмову прыняць перадачу незаконнымі, яна мяркуе, што цяпер Дзмітрый Паліенка знаходзіцца ў карцары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў