Працоўную групу па беларуска-расейскай інтэграцыі ўзначаліў Міністр эканомікі


Згодна з распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2019 г. № 5р створана працоўная група па выпрацоўцы прапановаў пра далейшае развіццё беларуска-расейскай інтэграцыі. Яе ўзначальвае Міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

Згодна з дакументам, працоўная група будзе разглядаць прапановы пра далейшае развіццё беларуска-расейскай інтэграцыі і ўносіць іх у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці з праектамі нарматыўных прававых актаў). Да ўдзелу ў працы ва ўстаноўленым парадку могуць прыцягвацца прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.

Працоўнай групе таксама неабходна забяспечыць узаемадзеянне з створанай у Расейскай Федэрацыі працоўнай групай па пытаннях расейска-беларускіх адносінаў.

Hавiны
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна скончыліся. Хто каго «нахіліў»?
2018.12.25 18:39

СК, belsat.eu

Стужка навінаў