Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу зноў выйшлі на вуліцы Берасця


Гэтым разам на традыцыйнае «кармленне галубоў» прыйшлі каля 240 удзельнікаў. Людзі сабраліся на галоўнай плошчы гораду, а потым прайшлі калонаю па цэнтральных вуліцах Берасця.

Гэтым разам абышлося без затрыманняў, хаця напярэдадні за ўдзел у акцыі, якая прайшла 10 лютага, затрымалі праваабаронца Уладзіміра Вялічкіна і актывіста Віталя Казака. Яшчэ адзін актывіст, Аляксандр Кабанаў з Бярозы, не змог пакарміць галубоў, бо раніцаю быў затрыманы бярозаўскай міліцыяй. Праўда, пасля доўгага апытання ў якасці сведкі быў адпушчаны, але не паспеў дабрацца да Берасця.

Пасля збору на плошчы праціўнікі будаўніцтва заводу прагуляліся па цэнтры Берасця
Карміць галубоў людзі прыходзяць разам з дзецьмі

Ужо другую нядзелю запар як змяніўся фармат акцыі, пасля збору на плошчы Леніна праціўнікі заводу рухаюцца калонаю па цэнтральных вуліцах Берасця: Пушкінскай і Савецкай, і заканчваць гулянні.

Падтрымаць берасцейцаў з Менску прыехалі лідары правацэнтрысцкай кааліцыі Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі і Мікалай Казлоў
Пратэстоўцы прайлі па выліцы Савецкая

З лютага мінулага года жыхары Берасця і Берасцейскага раёну пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу недалёка ад гораду. Людзі сабралі больш за 40 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва, але ўлады ігнаруюць іхнае меркаванне. За год пратэсту было забаронена 55 мітынгаў, 8 дэманстрацыяў і 12 пікетаў, а таксама мясцовы рэферэндум. Таму людзі збіраюцца на цэнтральнай плошчы Берасця і кормяць галубоў, але і пры такім фармаце ўлады ўжываюць рэпрэсіі. Шмат каго з удзельнікаў кармленняў галубоў затрымлівала міліцыя, людзей штрафавалі ды трымалі ў ізалятары. Кожнае зʼяўленне журналістаў «Белсату» на плошчы караецца вялікімі штрафамі.

СА belsat.eu

Стужка навінаў