Праціўнікаў акумулятарнага заводу пакаралі штрафамі і «суткамі»


У другой палове суд Ленінскага раёна Берасця разглядаў справы затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 10 чалавек, якія кармілі галубоў у цэнтры Берасця ў нядзелю.

Суддзя Дзмітрый Шурын пакараў штрафам Br 245 Уладзіміра Мароза і Андрэя Сліжа. Такі ж штраф суддзя Аляксандр Семянчук даў Віталю Казаку. Па 245 рублёў штрафу далі таксама Рыгору Пагарцаву і Уладзіміру Казлоўскаму.

Найвялікшы і найменшы штрафы пратэстоўцам даў суддзя Святаслаў Каліна: Дзмітрыя Андрасюка павінен заплаціць 980 рублёў, а Людміла Карчэўскуя – Br 122,5.

Аднаго з затрыманых па прозвішчы Вялаў запатрабаваў адваката, таму паседжанне перанеслі на 16 кастрычніка. У суд не даставілі таксама праваабаронцу Рамана Кісляка. З ізалятара яго забрала «хуткая», ён цяпер у шпіталі.

На заўтра перанеслі таксама разгляды пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Незразумела, калі будуць разглядаць справу Міколы Статкевіча, які ўсцяж знаходзіцца ў ізалятары. Палітык адмыслова прыехаў у Берасце, каб паўдзельнічаць у акцыі супраць акумулятарнага заводу.

З вясны гэтага года берасцейцы кожную нядзелю збіраюцца на плошчы Леніна, каб сімвалічным кармленнем птушак нагадаць уладам пра імаверную небяспечнасць акумулятарнага заводу, што будуецца непадалёк.

Падчас учорашняга мітынгу міліцыянты затрымалі 14 чалавек. Пазней траіх непаўналетніх і Дзмітрыя Бекалюка, які быў з сынам, адпусцілі. Астатнія правялі ноч у ізалятары часовага ўтрымання.

ДД

Глядзі таксама
Каментары