Працаўнікоў «Прэс-клуба» абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і саўдзеле ў злачынстве


Прадстаўнікоў «Прэс-клуба» не вызвалілі пасля таго, як мінула 72 гадзіны з моманту іх затрымання. Генпракуратура абвінавачвае іх ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і абрала ім меру стрымання пад вартай, паведамляе TUT.by.

22 снежня сілавікі затрымалі стваральніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую, праграмнага дырэктара Алу Шарко, фінансавага дырэктара Сяргея Альшэўскага, кіраўніка Акадэміі «Прэс-клуба» Сяргея Якупава і аператара Пятра Слуцкага. Затрымалі былую журналістку БТ Ксенію Луцкін, якая таксама застаецца пад вартай.

Затрыманых дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК.

Стваральніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая цяпер у статусе падазраванай па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Астатнія – падазраваныя паводле ч.6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт. 243.

Hавiны
Налёт на «Прэс-Клуб»: затрыманая Юлія Слуцкая, ператрусы ў топ-менеджараў
2020.12.22 16:49

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў

 

Стужка навінаў