Працаўнікоў «Менскгандальаўтатранс» вымушаюць браць сертыфікаты на тавары «Еўраопту» у кошт зарплаты


З такой скаргай звярнуўся мянчук на жывую лінію Менгарвыканкаму да Мікалая Рагашчука, выканаўцы абавязкаў намесніка старшыні Менскага гарадскога выканаўчага камітэту – старшыні камітэту эканомікі, піша minsknews.by.

«Я звычайна набываю прадукты ў іншых крамах, але сертыфікаты нам навязваюць, намякаюць, што, калі мы адмовімся ад іх, можам пазбавіцца працы», – наракае супрацоўнік ААТ «Менскгандальаўтатранс».

Ён паведамляе, што працаўнікі «Менскгандальаўтатрансу» атрымліваюць сертыфікаты на набыццё тавараў у кошт заработнай платы другі год запар.

Менгарвыканкам адказаў грамадзяніну, што ў сітуацыі будуць разбірацца камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, а таксама падатковая.

ВД, паводле minsknews.by

Стужка навінаў