Працаўнікі прэс-службы менскага «Дынама» звольніліся з клуба за прымус прагаласаваць датэрмінова


Кіраўніцтва хакейнага клубу «Дынама-Менск» запатрабавала ад прэсавай службы прымусіць хакеістаў прыйсці на датэрміновае галасаванне, а таксама зняць маляўнічы ролік на галоўным тэлеканале са схаванай агітацыяй. Працаўнікі прэсавай службы адмовіліся ад гэтага і звольніліся, паведамляе Telegram-канал «ТрэшХоккей».

Начальнік упраўлення маркетынгу хакейнага клубу «Дынама-Менск» Раман Стронгін, а таксама прэс-аташэ клуба Раман Шаўцоў напісалі заявы аб звальненні па ўласным жаданні на знак пратэсту супраць прымушэння хакеістаў прагаласаваць датэрмінова. Кіраўніцтва клуба патрабавала ад прэсавай службы асвятліць факт датэрміновага галасавання хакеістаў «Дынама» на прэзідэнцкіх выбарах. Яны адмовіліся гэта рабіць.

Hавiны
«Вы – нашая ганьба»: У Воршы чыгуначнікаў пужаюць звальненнем за ўдзел у пікетах Ціханоўскай
2020.08.06 14:30

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў