Працаўнікі офісу ФБК пасля ператрусу знайшлі бутэльку гарэлкі


Навальны ў ФБК, ілюстратыўны здымак. Крыніца - https://fbk.info/

Пасля начнога ператрусу ў офісе Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага работнікі ўстановы раніцай пабачылі, што камеры завешаныя расейскімі сцягамі, таксама знайшлі бутэльку гарэлкі. Пра гэта ў сваім twitter напісаў Алег Сцяпанаў, супрацоўнік ФБК.

Ператрус сілавікі распачалі 5 верасня вечарам, падчас лекцыі для назіральнікаў, літаральна за гадзіну да эфіру, у якім Навальны планаваў распавесці пра «разумнае галасаванне». Свае правяранне супрацоўнікі Следчага камітэту завяршылі ўначы, паведамляе tvrain.ru.

Сілавікі арыштавалі больш за сотню рахункаў у межах справы супраць ФБК

«Бандыты ў пагонах не толькі разграмілі маскоўскі штаб Навальнага, дзе ладзілася навучанне назіральнікаў на выбары ў Масгардуму 8 верасня, але і падкінулі бутэльку гарэлкі. Мабыць, для чарговага сюжэту НТВ і ляманту італьянца-прапагандыста Салаўёва», – пракаментавала ў сваім Фэйсбуку супрацоўніца ФБК Любоў Собаль.

Прычыну ператрусаў сілавікі не агучвалі. Верагодна, вядзецца пра расследаванне справы аб адмыванні грошай. Крымінальную справу аб адмыванні аднаго мільярда рублёў у дачыненні да ФБК Следчы камітэт завёў яшчэ 3 жніўня. Праз некалькі дзён у офісе фонду і ў яго супрацоўнікаў Аляксандра Памазуева, Яўгена Замяціна, Вячаслава Гімадзі і Віталя Калеснікава прайшлі ператрусы.

На дырэктара ФБК завялі крымінальную справу з-за фільма «Ён вам не Дзімон»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары