Працаўнікі МНС выратавалі з палонкі лася


Лось праваліўся ў палонку. Фота: mchs.gov.by

Выратавальнікі дапамаглі дзікай жывёліне. Лось патрапіў у палонку на возеры каля вёскі Батурынка, Смалявіцкага раёну. Самастойна жывёла не змагла выбрацца, паведамляе МНС.

Выратавальнікі выявілі лася на адлегласці 10 метраў ад берагу ў возеры. Жывёліна правалілася ў палонку. Выратавальнікам прыйшлося ламаць лёд, каб ачысціць шлях да берага жывёліне. Іншая група выратавальнікаў на тонкім лёдзе заганяла лася да берага. Жывёліне ўдалося выбрацца з дапамогай людзей.

Пад нагамі тонкі лёд. Што зрабіць, каб зімовая рыбалка не скончылася трагедыяй?

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары