Працаўнікі МНС выратавалі сем асобаў на пажары ў Віцебску (Фота)


Пажар у Віцебску

7 асобаў выратавалі, яшчэ 11 эвакуявалі.

Увечары 4 студзеня ад жыхароў аднаго з дамоў па праспекце Будаўнікоў у Віцебску паступіла паведамленне аб пажары ў адной з кватэраў, паведамляецца на старонцы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.  Агонь выбіваўся з вакна на сёмым паверсе. У кватэры пражывалі муж і жонка, пенсіянеры, а таксама іхны 28-гадовы сын, інвалід з дзяцінства. Малады чалавек самастойна пакінуў кватэру і не пацярпеў. Ягоных бацькоў працаўнікі МНС па аўталесвіцы выратавалі праз вакно. Пасля агляду брыгадай хуткай медычнай дапамогі пацярпелых шпіталізавалі з дыягназам атручанне прадуктамі гарэння.

З кватэраў на восьмым і дзявятым паверхах з ужываннем маскі для тых, каго ратуюць, вывялі яшчэ 5 асобаў, адну з якіх таксама шпіталізавалі. Яшчэ 11 асобаў з кватэраў падʼезду, у якім разгарэўся пажар, эвакуявалі.

Чытайце таксама >>> «Беларуськалій» агучыў прычыну смерці свайго працаўніка

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў