Працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў зладзілі ператрус у офісе «Ежедневника»


Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Барыс Гарэцкі паведаміў «Белсату», што працаўнікі ДФР зладзілі ператрус у офісе выдання «Ежедневник».

Працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў ладзяць ператрус на офісе «Ежедневника». Журналісты, прадстаўнікі БАЖ знаходзяцца каля дзвярэй офісу. У самым офісе два працаўнікі ДФР і брат Сяргея Сацука Аляксандр.

«Нам сказалі, што адбываецца апісанне ўсяго, а таксама выманне дакументаў», – распавёў «Белсату» Барыс Гарэцкі.

Каля офісу «Ежедневника» журналісты. У офісе ператрус.
Фота: Белсат

Напярэдані сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука. Журналіста дапыталі ў ДФР пры ўдзеле дзяжурнага адваката. Высветлілася, што ён праходзіць у якасці падазраванага ў крымінальнай справе.

26 сакавіка працаўнікі ДФР накіраваліся ў офіс выдання «Ежедневник» з ператрусам.

Фота: Белсат

Некалькі месяцаў таму галоўны рэдактар ​​«Ежедневник» Сяргей Сацук пакінуў «Еўрарадыё» ліст на выпадак свайго затрымання. У ім ён расказвае пра прычыны, па якіх можа быць затрыманы, і пра пагрозы, якія атрымаў на свой адрас. Цяпер «Еўрарадыё» апублікавала гэты ліст.

Журналіст напісаў, што падставай для затрымання мог быць ягоны выступ на «Белсаце»

СК belsat.eu

Стужка навінаў