Працаўнік віцебскага Дэпартаменту аховы ўратаваў шасцікласніка


Упраўленне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму хваліцца геройствам прапаршчыка Сяргея Баталкі, але на відэа не ўсё так адназначна.

Паводле віцебскага УУС, 2 сакавіка працаўнік Дэпартаменту аховы «перадухіліў наезд на школьніка». На афіцыйным youtube-канале МУС Беларусі апублікаванае відэа, запісанае на камеру, усталяваную ў аўтамабілі сведкі здарэння.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=R2ry_uLIP30″][vc_column_text]На запісе бачна, як хлопец пераходзіць дарогу па зебры, услед за ім ідзе мужчына ў форме (прапаршчык Баталка), які, заўважыўшы аўтамабіль, што ідзе на абгон па левай паласе, цягне школьніка за шкірку у кірунку руху аўтамабіля і прымае ўдар на сябе. Магчыма, калі б прапаршчык Баталка не ўмяшаўся ў сітуацыю, то ДТЗ увогуле магло б не быць, што не апраўдвае кіроўцу аўтамабіля, які здзейсніў наезд і імаверна парушыў хуткасны рэжым.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў