Пратэсты ў Расеі: сілавікі затрымалі 339 чалавек па ўсёй краіне


У сувязі з акцыямі пратэсту 10 жніўня паліцыя затрымала каля 339 чалавек у пяці гарадах Расеі. Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо».

10 жніўня ў шэрагу гарадоў Расеі прайшлі акцыі за сумленныя выбары і супраць палітычных рэпрэсіяў. Падставаю для пратэстаў стаў скандал з нядопускам апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу, а таксама адміністратыўны і крымінальны пераслед удзельнікаў папярэдніх акцыяў пратэсту.

У Маскве на санкцыянаваны мітынг сабралася каля 50 тысячаў чалавек. Пасля акцыі праваахоўнікі затрымалі больш за 240 чалавек. Таксама адбыліся затрыманні ў іншых гарадах, дзе акцыі не былі дазволеныя ўладамі.

Перад акцыяў байцы праваахоўных органаў у масках уварваліся ў цэнтр збору подпісаў незарэгістраванага кандыдата ў Масгардуму Любові Собаль і ў студыю «Навальный LIVE». Собаль затрымалі, склалі адміністратыўны пратакол і адпусцілі толькі ўвечары. У студыі «Навальный LIVE» канфіскавалі ўсю тэхніку.

КА belsat.eu

Стужка навінаў