Пратэсты ў Казахстане: «ніндзі» на вуліцах, выкраданне людзей ды амаль 1000 затрыманых


З 9 чэрвеня ў Казахстане працягваюцца пратэсты. Напярэдадні, падчас інаўгурацыі кіраўніка Казахстану Касым-Жамарта Такаева, толькі ў Алматы паліцыя затрымала не менш за сотню асобаў. Генеральны пракурор краіны Сапарбек Нурпеісаў заявіў, што па фактах затрыманняў на даручэнне новаабранага прэзідэнта наглядчы орган распачаў праверку адносна законнасці дзеянняў праваахоўнікаў.

Як выглядалі ўчорашнія пратэсты ды як на іх рэагавалі сацыяльныя сеткі, глядзіце ў падборцы belsat.eu



















Датэрміновыя выбары прэзідэнта Казахстану адбыліся ў мінулую нядзелю, 9 чэрвеня. У падтрымку пераемніка Нурсултана Назарбаева Касым-Жамарта Такаева, паводле афіцыйных звестак ЦВК краіны, выказаліся больш за 70 адсоткаў тых, хто прагаласаваў. Яўка склала 77,5 %. Праваабаронцы і міжнародныя назіральнікі, у тым ліку АБСЕ, зафіксавалі шматлікія парушэнні падчас кампаніі, а тысячы грамадзянаў, нязгодных з апублікаванымі вынікамі выбараў, выйшлі на вуліцы Нур-Султану, Алматы ды іншых гарадоў з мірнымі акцыямі пратэсту. Агулам за ўдзел у несанкцыяваных акцыях суд вынес адміністратыўнае пакаранне ў дачыненні 957 асобаў, з іх 670 чалавек арыштавалі на тэрмін ад 6 да 15 содняў, штрафы атрымалі 115 удзельнікаў пратэстаў.

ВБ, belsat.eu

Стужка навінаў