Пратэсты ў Казахстане: дэманстранты заклікаюць да байкоту выбараў


Больш за сотню чалавек выйшлі на вуліцы Алматы і Нур-Султана з заклікам байкатаваць будучыя прэзідэнцкія выбары. Датэрміновыя выбары ў Казахстане прызначаныя на 9 чэрвеня – гэта першая выбарчая кампанія пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева.

«Нур-Султан – не мая сталіца, Такаеў – не мой прэзідэнт, Дарыга – не мая спікер сената», – такія лозунгі гучалі з вуснаў пратэстоўцаў.

У Нур-Султане дзясяткі чалавек пачалі акцыю за байкот выбараў у 13.00 па мясцовым часе каля канцэртнай залы «Астана». «Народ стаміўся!», «Далоў урад», «Ад праўды не ўцячэш!» – крычалі яны. Прадстаўнікі ўладаў папярэдзілі пратэстоўцаў, што акцыя несанкцыянаваная і заклікалі іх разысціся. Аднак людзі прайшлі шэсцем па праспекту Рэспублікі. Паліцыя ўжыла сілу супраць пратэстоўцаў, людзей збівалі дубінкамі. Дзясяткі чалавек былі затрыманыя.

У Алматы пратэстоўцы сабраліся ў Цэнтральным парку, заклікалі да байкоту і вызвалення палітвязняў. Выступы мітынгоўцаў заглушала музыка афіцыйнага мерапрыемства, прысвечанага Дню адзінства народа Казахстана – гук адмыслова ўключылі на поўны моц.

Некалькі чалавек пратэставалі ў Карагандзе, там таксама адбыліся затрыманні.

ВІДЭА
Назарбаеву далі зразумець – ён павінен сысці
2019.05.01 09:00

ІІ belsat.eu, паводле azattyq.org

Стужка навінаў