Пратэсты ў Іспаніі. Ранена 98 чалавек


У Каталунні зноў пачаліся пратэсты ў адказ на затрыманне былога лідара Каталунні Карлэса Пучдэмона. Яго затрымалі ўчора ў Нямеччыне на падставе ордэру, які быў выпісаны іспанскімі ўладамі.

Паліцыя Каталунні паведамляе, што падчас пратэсту было арыштавана 9 чалавек, 98 чалавек параненыя, з іх 90 у Барселоне і 8 у іншых рэгіёнах Каталунні.

Агенцыя Efe паведамляе, што на вуліцы выйшла каля 55 тысячаў пратэстоўцаў. Яны крычалі: «Свабоду палітвязням» і «Ганьба Еўропе».

Нагадем, што ў 2017 годзе Карлэсам Пучдэмонам быў арганізаваны рэферэндум аб незалежнасці Каталунні. Іспанскія ўлады прызналі рэферэндум незаконным. Пучдэмон і некалькі яго паплечнікаў былі вымушаные уцячы з Іспаніі. Іх абвінавачвалі ў растраце бюджэтных сродкаў і мяцяжы. У лістападзе мадрыдскі суд пастанавіў арыштаваць Пучдэмона і яго паплечнікаў.

ГА, belsat.eu паводле BBC. Фота EFE/Andreu Dalmau / FORUM

Глядзі таксама
Каментары