Пратэстоўцы ў Кішынэве скончылі мітынг уручэннем хрызантэм паліцыянтам


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcE56Qm4wWkVNeUklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Шматтысячны мітынг пратэсту, які праходзіў 24 студзеня на плошчы Вялікага Нацыянальнага сходу ў цэнтры Кішынэва, завяршыўся.

На заклік арганізатараў мітынгу жанчыны, якія прыйшлі з белымі хрызантэмамі на знак мірнага пратэсту, уручылі кветкі паліцыянтам, якія сачылі за парадкам.

Удзельнікі антыўрадавай маніфестацыі стварылі Раду нацыянальнага выратавання, каб дамагчыся роспуску цяперашняга парламенту і датэрміновых выбараў.

У прынятай па выніках мітынгу рэзалюцыі ўдзельнікі акцыі запатрабавалі правесці датэрміновыя парламенцкія выбары не пазней за красавік 2016 года. Акрамя таго яны настойваюць на «адстаўцы ўсяго кіраўніцтва Малдовы і вызваленні захопленых дзяржаўных установаў».

У рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаванне «стварыць перадумовы для правядзення ўсенародных выбараў прэзідэнта краіны» і аб рэгістрацыі партыі «Платформа DA», дакументы якой адхіліла Міністэрства юстыцыі.

Старшыня «Нашай партыі» Рэната Усаты заявіў, што «будзе створаны народны трыбунал, які хутка пачне судзіць цяперашніх злачынцаў ва ўладзе».

У акцыі пратэсту, паводле паліцыі, прынялі ўдзел каля 25 тыс. чалавек, у той час як арганізатары заяўлялі пра больш чым 100 тыс. пратэстоўцаў.

Акцыя была арганізаваная правай Грамадзянскай платформай DA («Годнасць і справядлівасць»), якая выступае за еўрапейскую інтэграцыю Малдовы, а таксама прарасейскімі сіламі – Партыяй сацыялістаў і «Нашай партыяй».

Тры партыі абʼядналі намаганні ў мінулы чацвер пасля таго, як парламент зацвердзіў склад новага ўраду на чале з Павэлам Філіпам. Апазіцыянеры лічаць, што фармаванне парламенцкай большасці і зацвярджэнне ўраду прайшло з грубымі парушэннямі заканадаўства. Яны пастанавілі сумесна дамагацца датэрміновых выбараў у парламент.

Маніфестанты адмовіліся ад партыйнай сімволікі, прыйшоўшы ў нядзелю ў цэнтр Кішынэва толькі са сцягамі Малдовы.

Шмат хто з маніфестантаў прыйшоў з белымі хрызантэмамі, каб падкрэсліць мірны характар ​​сваёй акцыі.

Адной з прычынаў пратэстаў стаў гучны карупцыйны скандал у 2014 годзе: у выніку фінансавых махінацыяў з банкаў краіны знік $ 1 млрд.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў